У Берасці затрымалі чыноўніка абласной управы аховы здароўя
3- 13.08.2025, 9:56
- 5,558
У гісторыі фігуруе «дапамога» ў прасоўванні па кар'ернай лесвіцы.
Супрацоўніка Галоўнай управы аховы здароўя Берасцейскага аблвыканкама затрымалі за хабар, паведамілі ў МУС.
56-гадовы мужчына, будучы службовай асобай, прыняў ад 42-гадовай жанчыны-медработніка амаль тры тысячы рублёў за прасоўванне яе па кар'ернай лесвіцы.
«Паводле аператыўнай інфармацыі, гэты выпадак не адзінкавы, устанаўліваюцца іншыя эпізоды злачыннай дзейнасці фігуранта», — распавялі ў МУС.

Следчымі распачатая крымінальная справа за атрыманне хабару. Затрыманы змешчаны ў ІЧУ.
Паводле інфармацыі Берасцейскага аблвыканкама, у Галоўнай управе аховы здароўя працуе тры чалавекі. З іх двое мужчын: намеснік начальніка ведамства Дзмітрый Гарагляд сярэдняга ўзросту і кіраўнік абласной управы Віктар Міхайлоўскі, якому ў чэрвені споўнілася 55 гадоў.