Латвія хоча абмежаваць аўтобуснае злучэнне з Беларуссю і Расеяй
8- 13.08.2025, 10:09
- 5,382
Абмежаванні закрануць асноўныя пункты пропуску.
Міністэрства транспарту Латвіі хоча абмежаваць перасячэнне сваёй мяжы пасажырскімі аўтобусамі з Беларусі і Расеі. Пра гэта паведамляе Delfi.
Ведамства падрыхтавала адпаведны дакумент, які цяпер вынесены на публічнае абмеркаванне.
«Міністэрства транспарту супольнав з аўтатранспартнай дырэкцыяй і ў кансультацыі з Міністэрствам унутраных спраў сабралі звесткі, якія паказваюць рост колькасці пасажыраў у аўтобусных перавозках у Беларусь і Расею. Такая сітуацыя ўзмацняе рызыкі бяспекі на вонкавай мяжы дзяржавы, таму падрыхтаванае нарматыўнае рэгуляванне, якое прадугледжвае абмежаванні ў пасажырскіх перавозках у Беларусь і Расею», — патлумачыў неабходнасць распрацоўкі ўрадавага распараджэння міністр транспарту Аціс Швінка.
Мяркуецца, што забарона ўвойдзе ў дзеянне з 15 кастрычніка. Перастаць прапускаць аўтобусы з беларускага боку прапануецца ў пункце пропуску «Грыгароўшчына», з расейскага — «Бурачкі» і «Убылінка».
«Адначасова будуць захаваныя мінімальныя і рэгуляваныя магчымасці перамяшчэння пасажыраў з выкарыстаннем рэгулярных аўтобусных перавозак, арганізаваных у адпаведнасці з умовамі двухбаковых міжурадавых пагадненняў і нацыянальнымі нарматыўнымі актамі Латвійскай Рэспублікі», — адзначаюць ва ўстанове.