9 снежня 2025, aўторак, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карбалевіч: Лукашэнка назірае за цягніком, які сыходзіць

8
Карбалевіч: Лукашэнка назірае за цягніком, які сыходзіць
Валер Карбалевіч

План правадыра зазнаў няўдачу.

Лукашэнка спадзяваўся, што Менск стане пляцоўкай для перамоў аб Украіне. Аднак 15 жніўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і расейскі дыктатар Пуцін сустрэнуцца на Алясцы, піша палітолаг Валер Карбалевіч для «Позірка»:

— Калі б Лукашэнку ўдалося апынуцца ў ролі пасярэдніка, то ён атрымаў бы адным махам нямала дывідэндаў. Перш за ўсё, апынуўся б у цэнтры падзей, на якія глядзіць увесь свет.

Гэта азначала б выхад з ізаляцыі, міжнароднае прызнанне, вяртанне ва ўмоўны 2015 год, калі Лукашэнка «вёдрамі насіў каву» лідарам Нямеччыны, Францыі, Расеі, Украіны.

Менск-3, новыя «мінскія пагадненні» зноў ператварылі б беларускую сталіцу ў Цэнтр міжнароднага міратворчасці. А Лукашэнка са статусу суагрэсара перайшоў бы на ролю міратворца.

Акрамя сімвалічнага капіталу афіцыйны Менск атрымаў бы і канкрэтныя эканамічныя дывідэнды. Зняцце санкцый з Беларусі рушыла следам за зняццем санкцый з Расеі.

Малодшы супольнік чарговы раз выканаў бы паслугу Маскве. Што азначала б падвышэнне ягонай палітычнай вагі ў яе палітыцы. Як пасля бунту Прыгожына. З усімі адсюль эканамічнымі выгадамі.

Ну, і Лукашэнка трапіў бы ў фокус увагі Трампа. Да чаго імкнуцца сёння лідары ўсіх краін.

Але Лукашэнка, як піша Карбалевіч, спазніўся, не паспеў:

- Амерыканскі і расейскі лідары сустракаюцца на Алясцы. Кіраўніцтва Украіны і Еўразвязу спрабуе ўключыцца ў працэс, Брусэль збірае тэрміновае пасяджэнне міністраў замежных спраў ЕЗ.

А Менск застаецца стаяць на платформе, назіраючы за цягніком, які адпраўляецца. Ва ўсякім разе, цяперашні этап перамоўнага працэсу праходзіць без Лукашэнкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках