Politico: Названыя пяць патрабаванняў Украіны перад самітам на Алясцы
15- 13.08.2025, 22:16
- 26,370
Кіеў дамагаецца гарантый бяспекі.
Кіеў асцерагаецца, што будучы саміт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Пуціна на Алясцы можа прывесці да пагаднення, якое абміне інтарэсы Украіны і дазволіць Расеі перагрупавацца для новай вайны, піша Politico (пераклад — сайт Charter97.org).
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі намагае, што ўсе пастановы павінны прымацца з удзелам Украіны і прадугледжваць надзейныя гарантыі бяспекі.
Ключавыя патрабаванні Кіева:
Доўгатэрміновае спыненне агню да абмеркавання тэрытарыяльных пытанняў. Украіна адмаўляецца добраахвотна пакідаць Данбас, уважаючы яго за ключавую мяжу абароны. Усе саступкі магчымыя толькі пасля выканання Расеяй умоў замірэння.
Выплата рэпарацый. Шкода ад вайны ацэньваецца да $1 трлн, і Кіеў патрабуе выкарыстоўваць замарожаныя расейскія актывы ў Еўропе.
Гарантыі бяспекі. Украіна дамагаецца ўступлення ў NАТО і ЕЗ, але сутыкаецца з супрацівам ЗША і шэрагу краін. Пры гэтым Масква патрабуе скарачэння ўкраінскага войска і спынення паставак зброі.
Вяртанне выкрадзеных дзяцей і палонных. Расея вывезла амаль 20 тысяч украінскіх дзяцей, вернута толькі 1, 4 тысяча. Абмен палоннымі ідзе лепш, але тысячы застаюцца ў няволі.
Захаванне санкцый. Кіеў намагае, што іх змякчэнне дасць Маскве час для аднаўлення сіл.
На думку ўкраінскіх і еўрапейскіх экспэртаў, галоўная небяспека - магчымасць зняцця санкцый і аднаўлення гандлю з Расеяй, што дазволіць Пуціну прадоўжыць агрэсію.
«Украіна можа перажыць вайну, але не перажыць дрэнны мір», — папярэджваюць аналітыкі, заклікаючы не дапусціць «выратавання» Расеі за кошт кампрамісаў на шкоду ўкраінскаму суверэнітэту.