Axios: Трамп па-ранейшаму злуе на Пуціна
8- 13.08.2025, 15:30
- 4,830
І прадоўжыць прадаваць зброю Украіне.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп па-ранейшаму «злуе» на Уладзіміра Пуціна, паведамляе Axios са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў. «Агульны пункт гледжання ўжо некалькі месяцаў: мы можам абрынуць расейскую эканоміку хоць заўтра. Ёсць шмат спосабаў нашкодзіць Украіне. Але калі б ён павінен быў выбраць бок, ён пачаў бы з паслаблення расейскай эканомікі. Яму ўсё гэта ўжо надакучыла», - сказаў суразмоўца Axios. Чыноўнік дадаў, што нават пры няўдачы дыпламатычных намаганняў Трамп працягне прадаваць зброю краінам NATO для наступнай перадачы Украіне.
Хоць пастаўкі зброі Кіеву афіцыйна не спыненыя, механізм змяніўся: Трамп прапануе перадаваць яе не наўпрост Кіеву, а хаўруснікам з NATO, якія аплачваюць гэтыя ўзбраенні. Са слоў амерыканскіх чыноўнікаў, рыторыка Трампа часам можа гучаць прарасейскай толькі таму, што ён уважае такі падыход за карысны для ўкладання ўгоды.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і ягоная каманда цяпер спрабуюць максімальна паўплываць на пазіцыю Трампа перад ягонай сустрэчай з Пуціным. Як распавялі Axios дзве крыніцы, у сераду плануецца віртуальная сустрэча Трампа з Зяленскім і групай еўрапейскіх лідараў. Зяленскі імкнецца мінімізаваць Значэнне нядаўніх поспехаў Расеі на фронце і актыўна вядзе перамовы з палітыкамі ў Еўропе і за яе межамі, каб падстрахавацца ад неспрыяльнага зыходу перамоў на Алясцы.
Зяленскі і еўрапейцы асцерагаюцца, што, паглядзеўшы Пуціну ў вочы, Трамп можа пагадзіцца з яго патрабаваннямі. «На гэты момант ніхто не ведае, што Трамп хоча атрымаць ад Пуціна ў пятніцу. Мы не ведаем, наколькі зможам паўплываць на Трампа, але павінны далей спрабаваць», — заявіў украінскі чыноўнік у гутарцы з Axios.
У мінулую пятніцу Трамп меў намер абвясціць аб жорсткіх санкцыях супраць Расеі, але замест гэтага паведаміў, што запросіць Пуціна на Аляску.