9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі

12
Politico: Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі
Фота: AP

Яны павінны стаць часткай канчатковага ўрэгулявання пытання вайны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп гатовы даць гарантыі бяспекі Украіне, але не ў рамках NATO.

Пра гэта паведамляе Politico.

Усе тры суразмоўцы - еўрапейскі дыпламат, брытанскі чыноўнік і чалавек, праінфармаваны аб тэлефоннай размове Трампа з Еўропай і Украінай у сераду - сказалі адну і тую ж інфармацыю.

З іх слоў, у выпадку дасягнення спынення агню, ЗША гатовыя адыграць пэўную ролю ў наданні Кіеву сродкаў стрымлівання магчымай будучай агрэсіі РФ.

Аднак, як удакладніла крыніца знаёмая з размовай, Трамп заявіў, што возьме на сябе такое абавязанне толькі ў тым выпадку, калі гэтыя намаганні не будуць ажыццяўляцца ў рамках NАТО.

Прэзідэнт ЗША не ўдакладніў, што менавіта ён меў на ўвазе пад гарантыямі бяспекі. Ён толькі абмеркаваў больш шырокую канцэпцыю.

Паводле слоў брытанскага чыноўніка, Трамп прызнае, што гарантыі бяспекі з боку ЗША павінны быць часткай канчатковага ўрэгулявання пытання вайны. Таксама амерыканскі лідар мяркуе, што ЗША адыгралі ў гэтым ключавую ролю.

Далей выданне піша, што якімі б ні былі гарантыі бяспекі, Трамп ясна даў зразумець, што ЗША не будуць працягваць пастаўляць зброю або вайскоўцаў наўпрост Украіне, хоць і прададуць узбраенне ў Еўропу для выкарыстанне Украінай.

«Пастаўкі, магчыма, будуць абмежаванымі і, несумненна, расчаруюць прыхільнікаў Украіны, якія хочуць атрымаць ад ЗША больш надзейныя гарантыі, каб утрымаць Расею ад паўторнага ўварвання пасля заканчэння баявых дзеянняў», - піша Politico.

Аднак не зусім ясна, такую выснову робіць рэдакцыя ці ж гэта сказалі крыніцы.

Нагадаем, што ўжо заўтра, 15 жніўня, на Алясцы адбудзецца сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з дыктатарам Крамля Уладзімірам Пуціным.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках