Дроны атакавалі Валгаград: гарыць НПЗ «Лукойл»
20- 14.08.2025, 7:43
- 12,126
Адбылося некалькі траплянняў.
Уночы ў чацвер, 14 жніўня, расейскі Валгаград зноў атакавалі дроны. Мясцовыя жыхары паведамлялі аб выбухах і працы СПА, а затым – аб узгаранні з задымленнем. З іх слоў, пажар успыхнуў на мясцовым нафтаперапрацоўчым заводзе (НПЗ). Пасля гэта пацвердзілі мясцовыя ўлады, піша OBOZ.UA.
Гаворка ідзе пра НПЗ "Лукойл-Валгаграднафтаперапрацоўка" ў Чырвонаармейскім раёне горада. Расейцы публікавалі ў сетцы кадры наступстваў атакі.
Пад атакай быў НПЗ
Мясцовыя жыхары пісалі пра некалькі траплянняў дронаў па НПЗ “Лукойл” у Валгаградзе.



Неўзабаве ўлады прызналі “ўзгаранне і выцек нафтапрадуктаў” на НПЗ. Губернатар Андрэй Бачароў заявіў, што гэта адбылося праз падзенне абломкаў БПЛА пасля атакі.
"Сёння ноччу сіламі СПА Міністэрства абароны Расеі была адбітая масаваная атака БПЛА на тэрыторыю Валгаградскай вобласці. У выніку падзення абломкаў пачалося разліццё і ўзгаранне нафтапрадуктаў на Валгаградскім НПЗ. Пажарныя службы аператыўна прыступілі да пажаратушэння. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма", - паведаміў ён.
Адзначым, што ў аэрапорце Валгаграда былі ўведзеныя часовыя абмежаванні на прыём і выпуск паветраных суднаў.


Спадарожнікі NASA зафіксавалі маштабны пажар на НПЗ «ЛУКОЙЛ-Валгаграднафтаперепрацоўка". А Telegram-канал Exilenova + апублікаваў кадры, якія пацвярджаюць паразу расейскага завода.


