9 снежня 2025, aўторак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў назваў тры краіны, якія маюць досвед вядзення вялікай сучаснай вайны

7
Буданаў назваў тры краіны, якія маюць досвед вядзення вялікай сучаснай вайны
Кірыл Буданаў

Сярод іх - Украіна.

У свеце ўсяго тры краіны могуць пахваліцца досведам вядзення сучаснай вайны на шырокім фронце з выкарыстаннем практычна ўсіх сродкаў. Сярод іх - Украіна, Расея і Паўночная Карэя, якая цяпер актыўна адпрацоўвае свае баявыя навыкі.

Пра гэта расказаў начальнік ГУВ МА Украіны Кірыл Буданаў у інтэрв'ю The Japan Times.

«Цяпер у свеце ёсць толькі тры краіны, якія маюць досвед вядзення сучаснай вайны на вельмі шырокім фронце з выкарыстаннем практычна ўсіх наяўных сродкаў - гэта Украіна, Расея і Паўночная Карэя», - падкрэсліў Буданаў.

Ён адзначыў, што Расея шчодра фінансуе ўдзел Паўночнакарэйскіх войскаў у вайне супраць Украіны.

«Крэмль плаціць за ўсё вайсковае абсталяванне і войскі. Гаворка ідзе пра дзясяткі мільярдаў даляраў, і для эканомікі Паўночнай Карэі, адной з самых ізаляваных у свеце, гэта вельмі сур'ёзныя грошы», - сказаў кіраўнік Украінскай выведкі.

Таксама Буданаў падкрэсліў, што гэта партнёрства не абмяжоўваецца вайной ва Украіне і мае значна больш шырокае геапалітычнае вымярэнне.

«Мы ўвесь час падкрэсліваем, што супрацоўніцтва паміж Масквой і Пхеньянам нясе пагрозу не толькі Украіне», - дадаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках