У Крамлі назвалі час сустрэчы Пуціна з Трампам
5- 14.08.2025, 12:56
- 7,416
Калаж: РБК-Украіна
І абвясцілі склад сваёй дэлегацыі ў перамовах на Алясцы.
У Крамлі агучылі час сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным, а таксама абвясцілі склад сваёй дэлегацыі ў перамовах на Алясцы.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскі Telegram-канал.
Як заявіў памочнік расейскага дыктатара Юрый Ушакоў, сустрэча Пуціна і Трампа пачнецца 15 жніўня а 22:30 паводле маскоўскага часу (такі ж час і па Кіеве).
Ушакоў удакладніў, што перамовы пачнуцца з гутаркі тэт-а-тэт у прысутнасці перакладчыкаў, пасля чаго адбудзецца сустрэча з дэлегацыямі.
Удзел у перамовах Пуціна і Трампа з расейскага боку возьмуць:
кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў;
памочнік кіраўніка Крамля Юрый Ушакоў;
міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў,
міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў;
кіраўнік Расейскага фонду прамых інвестыцый (РФПІ), які ўдзельнічаў у перамовах РФ і ЗША ў гэтым годзе, Кірыл Дзмітрыеў.