Лукашэнка выводзіць нарабаваныя грошы з Беларусі
22- 14.08.2025, 13:18
- 25,882
Магчымае замірэнне не нясе нічога добрага дыктатару.
Сітуацыя настолькі альтэрнатыўна стабільная, што Лукашэнка надумаў тэрмінова сустрэцца з кіраўніком Нацбанка Раманам Галоўчанкам, піша Telegram-канал «Нік і Майк».
Напярэдадні амерыканска-расейскага саміту давялося вельмі тэрмінова абмяркоўваць фінансы. Мяркуючы з выявы з кабінета (і не толькі), сустрэча насіла досыць экстраны характар. Няма традыцыйных тэчак з дакументамі, а ў руках пара аркушаў з некалькімі абзацамі тэксту вельмі буйным шрыфтам.
Пытанне, увогуле, адно: як паскорыць вывад грошай у бяспечныя гавані? Нароўні з паскарэннем будоўлі патрэбныя больш надзейныя механізмы вываду. Для гэтых мэтаў спатрэбіцца і крыпта, якая пад шчыльным каўпаком дзяржавы.
Замірэнне не нясе нічога добрага Лукашэнку. Яго хунце тым больш.
Правакацыі напярэдадні саміту ўсё гэтак жа магчымыя, аднак да жаданага выніку не прывядуць.