9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спачатку думаў, што гэта нейкі жарт»

6
«Спачатку думаў, што гэта нейкі жарт»

Беларус расказаў, за што яго выклікалі ў ДАІ пасля прагляду камер.

Беларус на сваёй TikTok-старонцы падзяліўся гісторыяй пра тое, як яго выклікалі ў ДАІ за «банальнае парушэнне», якое зафіксавалі на камеру відэаназірання. З ягоных слоў, ён нават не адразу паверыў у сапраўднасць званка, піша Telegraf.news.

«Тэлефануюць мне з ДАІ такога раёна. Кажуць: вам належыць «Газель» белага колеру? Вы патрапілі на камеру відэафіксацыі, размаўлялі праз тэлефон", - расказаў мужчына. Ён прызнаўся, што спачатку «думаў, што гэта нейкі жарт».

Паводле ягоных слоў, інспектар назваў яму дакладны дзень і час. Узгадаўшы, ён зразумеў, што сапраўды ў гэты час быў за стырном. Калі яму прапанавалі пад'ехаць у аддзяленне, сумневы адпалі.

Аўтар прызнаўся, што ўпершыню сутыкнуўся з такой фіксацыяй «банальнага парушэння». У канцы відэа мужчына заклікаў іншых кіроўцаў быць пільнымі і выконваць ПДР, каб не атрымаць штраф.

@yadlovsky Попался😉 #авто #гаи #беларусь ♬ оригинальный звук - Yadlovsky

«Даўно пара ўзяцца!»

У каментарах пад відэа карыстальнікі падзяліліся ў меркаваннях. Адны здзівіліся, як і аўтар, такому метаду кантролю. Іншыя не дзівіліся, а проста падтрымалі дзеянні ДАІ.

«За телефонафілаў за стырном даўно пара ўзяцца. Яны шмат бед нарабілі і яшчэ наробяць», — напісаў адзін з каментатараў.

Іншы пагадзіўся, што «размова праз тэлефон — гэта не банальна, а небяспечна», бо, на ягоную думку, кіроўца пераключаецца і падстаўляе пад небяспеку сябе і іншых.

Былі і тыя, хто падзяліўся падобнымі гісторыямі: «Мне таксама так тэлефанавалі, высвятляецца, камера зняла, як пешахода не прапусціла».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках