9 снежня 2025, aўторак, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан апярэдзіў Расею па ВУП на душу насельніцтва

6
Казахстан апярэдзіў Расею па ВУП на душу насельніцтва

Эканоміка РФ працягвае дэградаваць.

Паводле звестак Міжнароднага валютнага фонду, у 2025 РФ адкацілася на 71-е месца ў свеце па ВУП на душу насельніцтва, які ўважаецца за паказчык узроўню эканамічнай актыўнасці і якасці жыцця грамадзян.

Сёлета расейская эканоміка, паводле ацэнак МВФ, згенеруе $14 60 падушавога ВУП - на $530, або 3,5% менш, чым годам раней. За год Расея страціла 3 пазіцыі ў сусветным рэйтынгу ВУП на душу насельніцтва, а з пачатку вайны - 6 пазіцый, вынікае са звнстак МВФ.

У выніку сёлета Расею апярэдзіў Казахстан: яго ВУП на душу насельніцтва павялічыўся з $14150 да $14770, хоць яшчэ тры гады таму адставаў ад расейскага амаль на траціну - $11480 супраць $15560.

Таксама наперад Расеі выйшла Аргенціна (70-е месца, $14360 у 2025 годзе), а Турцыя, якая абагнала РФ у 2023 годзе, павялічыла адрыў: яе ВУП на душу насельніцтва дасягнуў $16710 (67 месца).

У найбліжэйшыя тры гады расейская эканоміка працягне спаўзаць уніз у рэйтынгу МВФ, вынікае з яго прагнозу.

У 2026 годзе ВУП на душу насельніцтва ў Расіі павялічыцца толькі на $100, да $14360. У выніку наперад выйдуць Аргенціна і Кітай: у першай паказчык вырасце з $14360 да $14880, а ў другога - з $13690 да $14530.

У 2027 годзе Расея адкоціцца на 74-е месца ў свеце і таксама прапусціць наперад Туркменістан: яго ВУП на душу насельніцтва дасягне $15540 супраць $13340 зараз.

Да 2030-га, паводле прагнозу МВФ, наперад Расеі таксама выйдуць Сурынам, Чарнагорыя, Санта-Лючыя, Маўрыкій і Малайзія. У выніку РФ адкоціцца на 77-е месца ў свеце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках