Беларус «выправіў» пасведчанне кіроўцы асадкай
12- 14.08.2025, 17:37
- 5,512
Ён хацеў прадоўжыць тэрмін дзеяння дакумента.
Даволі незвычайны выпадак адбыўся ў Менску. Дэталямі гісторыі падзяліўся Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Беларусі.
Аднойчы супрацоўнікі ДАІ спынілі для праверкі дакументаў 63-гадовага мужчыну.
Мянчук без праблем прадаставіў дакументы інспектару, аднак пасля вывучэння скарыначкі ў апошняга ўзніклі пытанні.
Пасведчанне кіроўцы не было пратэрмінаванае: увагу супрацоўніка ДАІ прыцягнулі даты, якія ўказваюць тэрмін дзеяння дакумента.

Для пацверджання ўзніклых сумненняў дакумент канфіскавалі і прызначылі правядзенне судовай тэхнічнай экспертызы.
Эксперты высветлілі, што 63-гадовы беларус «выправіў» звычайнай шарыкавай асадкай пасведчанне кіроўцы, павялічыўшы дату яго дзеяння. Ён дапісаў рыскі да першапачатковай лічбы «3», ператварыўшы 2013 год у 2018-ы.

Такім чынам, мужчына спадзяваўся падоўжыць тэрмін дзеяння дакумента на 5 гадоў і да апошняга верыў, што ніхто не заўважыць, аднак таемнае стала відавочным.
Цяпер праваахоўнікі праводзяць праверку, а мужчыну можа пагражаць крымінальная справа.