9 снежня 2025, aўторак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Для сустрэчы Пуціна з Трампам РФ адправіла на Аляску самалёт з «какаінавай справы»

16
СМІ: Для сустрэчы Пуціна з Трампам РФ адправіла на Аляску самалёт з «какаінавай справы»

Гэта той самы борт, які ў 2017 годзе быў задзейнічаны ў справе аб дастаўцы амаль 400 кг какаіну з Аргенціны ў Маскву.

Спецборт Іл-96 14 жніўня вылецеў з маскоўскага аэрапорта Унукава і накіраваўся на базу Элмендорф-Рычардсан, якая знаходзіцца ў Анкарыджы на Алясцы. Пра гэта паведамляе расейскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС.

Паводле інфармацыі агенцтва, на ім можа знаходзіцца адна з груп, якія займаюцца падрыхтоўкай да сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з дыктатарам РФ Уладзімірам Пуціным.

«Верстка» звярнула ўвагу, што на Аляску адправілі самалёт з бартавым нумарам RA-96023. Гэта той самы борт, які ў 2017 годзе быў задзейнічаны ў справе аб дастаўцы амаль 400 кг какаіну з Аргенціны ў Маскву. Тады з расейскага пасольства ў Буэнас-Айрэсе планавалі перавезці ў Расею 12 валізак кантрабанды. Аднак замест партыі какаіну на борт былі пагружаныя валізкі з мукой і датчыкамі месцазнаходжання. Пра гэта стала вядома дзякуючы аргенцінскай паліцыі.

Тады, як і зараз, самалёт абслугоўваў першых асоб дзяржавы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках