Трамп: Калі сустрэча з Пуціным праваліцца, то ЗША ўвядуць санкцыі супраць РФ
25- 14.08.2025, 19:23
- 10,870
Прэзідэнт ЗША даў 25% шанцаў на тое, што сустрэча з Пуціным на Алясцы будзе правальнай.
Прэзідэнт Дональд Трамп у эфіры радыё Fox News даў 25% шанцаў на тое, што сустрэча з Уладзімірам Пуціным на Алясцы будзе правальнай. Калі так сапраўды будзе, то амерыканскі лідар не выключыў увядзення новых санкцый супраць РФ, паведамляе The Guardian.
«Існуе 25% імавернасці таго, што гэтая сустрэча не будзе паспяховай, і ў такім выпадку я [вярнуся] да кіравання краінай, і мы ўжо зрабілі Амерыку вялікай за шэсць месяцаў», - заявіў Трамп.
З яго слоў, галоўная мэта заўтрашняга саміту - дамоўленасць аб сустрэчы з удзелам прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. На думку Трампа, Пуцін хоча падпісаць мірнае пагадненне падчас заўтрашняй сустрэчы.
Таксама амерыканскі прэзідэнт заявіў, што для сустрэчы з Зяленскім і Пуціным ёсць ідэя наконт трох месцаў, але найлепшым варыянтам была б Аляска. З ягоных слоў, калі заўтра сустрэча будзе правальнай, то ён нікому не будзе тэлефанаваць і паедзе дадому. Калі ж яна будзе паспяховай, то ён патэлефануе Зяленскаму і заходнім лідарам.