9 снежня 2025, aўторак, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расеі напярэдадні сустрэчы Пуціна і Трампа

6
ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расеі напярэдадні сустрэчы Пуціна і Трампа

Пад абмежаванні патрапілі расейскія крыптавалютныя кампаніі.

Вашынгтон абвясціў пра новы пакет абмежавальных захадаў супраць Расеі ўсяго за дзень да сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным. Управа кантролю за замежнымі актывамі (OFAC) Мінфіна ЗША ўнесла ў спіс SDN – пералік асобаў, цалкам ізаляваных ад амерыканскай фінансавай сістэмы – расейцаў Паўла Каравацкага, Аляксандра Міра Серду і Сяргея Мендзялеева. Іх абвінавацілі ў сувязях з расейскай крыптавалютнай біржай Garantex, якая, паводле звестак амерыканскіх уладаў, удзельнічае ў абыходзе санкцый, паведамляе The Moscow Times.

У санкцыйны рэестр таксама ўключаныя расейскія крыптавалютныя кампаніі Indefi, Grinex, Exve і зарэгістраваная ў Бішкеку фірма Old Vector. Як сцвярджае Мінфін ЗША, усе гэтыя структуры звязаныя з бізнэсмэнам Сяргеем Мендзялеевым і групай кампаній пад брэндам A7.

Перамовы паміж Пуціным і Трампам пройдуць 15 жніўня на ваеннай базе Элмендорф-Рычардсан у Анкарыджы, штат Аляска. Напярэдадні Трамп папярэдзіў Маскву пра «вельмі сур'ёзныя наступствы», калі яна не пагодзіцца на спыненне агню ва Украіне, але пры гэтым дапусціў, што ў выпадку поспеху перамоваў можа адбыцца трохбаковы саміт з удзелам прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Як паведамілі крыніцы The Guardian у Маскве, на сустрэчы Пуцін мае намер запатрабаваць ад Украіны перадачы пад кантроль Расеі Данецкай і Луганскай абласцей, а ад ЗША – прызнання іх анэксіі. Ад прэтэнзій на Херсонскую і Запарожскую вобласці Пуцін адмаўляцца таксама не плануе, але разглядае магчымасць сімвалічнай перадачы Кіеву невялікіх тэрыторый у Сумскай і Харкаўскай абласцях, якія цяпер утрымліваюць расейскія войскі. Паводле ацэнкі суразмоўцаў выдання, рэальных прарываў ад перамоваў чакаць не варта, аднак Пуцін, паводле іх словаў, паспрабуе схіліць Трампа да больш добразычлівай пазіцыі ў дачыненні да Масквы.

Між тым, як піша The Washington Post са спасылкай на інсайдараў у Крамлі, у найвышэйшых эшалонах расейскай улады расце стомленасць ад вайны ва Украіне і жаданне вярнуцца да нармальнага жыцця. Адзін з былых крамлёўскіх чыноўнікаў заявіў, што «ўсе баяцца Пуціна» і вымушаныя паказваць лаяльнасць, у той час як на справе многія разглядаюць будучы саміт у Анкарыджы як шанец пакласці канец «СВА» і знізіць напружанасць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках