9 снежня 2025, aўторак, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вусік папрасіў адкласці перамовы пра бой з Паркерам

2
Вусік папрасіў адкласці перамовы пра бой з Паркерам
АЛЯКСАНДР ВУСІК

Украінскі чэмпіён назваў прычыну.

Абсалютны чэмпіён свету ў боксе ў суперцяжкай вазе Аляксандр Вусік звярнуўся ў Сусветную баксёрскую арганізацыю (WBO) з просьбай аб падаўжэнні тэрміну перамоваў датычна бою з Джозэфам Паркерам. Прычына – траўма ўкраінца.

Пра гэта паведаміў прамоўтар Фрэнк Уорэн, словы якога прыводзіць Sky Sports.

У канцы ліпеня WBO абавязала Вусіка правесці абарону тытула супраць часовага чэмпіёна паводле версіі арганізацыі Паркера. Бакам далі 30 дзён для дасягнення пагаднення, інакш будзе прызначаны прамоўтарскі гандаль.

Паводле словаў Уорэна, Вусік папрасіў адкласці перамовы, паколькі цяпер ён траўмаваны. Калі Аляксандр урэшце адмовіцца ад бою з Паркерам і вызваліць тытул WBO, то Джозэф будзе баксаваць за вакантны пояс з пераможцам паядынку Мозэс Ітаума – Дыліян Уайт, адзначыў прамоўтар.

«Ён [Вусік] учора даслаў ліст, у якім папрасіў падоўжыць перамоўны перыяд праз траўму, перш чым будзе прынятая якая-небудзь афіцыйная пастанова.

Пераможца бою паміж Мазэсам і Дыліянам апынецца на першай пазіцыі ў рэйтынгу, і калі бой Вусіка з Паркерам не адбудзецца, тады Джо [Паркеру] давядзецца біцца з афіцыйным прэтэндэнтам нумар адзін», – сказаў Уорэн.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках