9 снежня 2025, aўторак, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нетаньяху назваў пяць прынцыпаў для перамогі Ізраіля ў Газе

Нетаньяху назваў пяць прынцыпаў для перамогі Ізраіля ў Газе

Сярод іх поўнае раззбраенне ХАМАС і вяртанне ўсіх закладнікаў.

Ізраільскі прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху назваў «пяць ключавых прынцыпаў» для заканчэння канфлікту ў сектары Газа. Ягоныя словы перадае дарадца офіса прэм'ер-міністра Дзмітрый Гендэльман.

«Гэтыя пяць прынцыпаў гарантуюць бяспеку Ізраіля, гэта і ёсць сапраўдны сэнс слова “перамога”», – сказаў Нетаньяху.

Сярод «ключавых прынцыпаў» – «поўнае раззбраенне ХАМАС», «вяртанне ўсіх закладнікаў», «поўная дэмілітарызацыя сектару», «ізраільскі кантроль над бяспекай у сектары Газа» і «стварэнне альтэрнатыўнага грамадзянскага кіравання».

Частка «прынцыпаў» была агучаная раней. Сярод іншага, Нетаньяху заяўляў, што Ізраіль не збіраецца анэксаваць сектар Газа пасля заканчэння канфлікту з ХАМАС і хоча перадаць кантроль над рэгіёнам часоваму органу кіравання, але будзе сачыць за бяспекай у сектары. Таксама ён адзначаў, што пасля заканчэння вайны будзе створаны «перыметр бяспекі», каб рэгіён не ўяўляў пагрозу Ізраілю.

Мірныя перамовы паміж бакамі зайшлі ў тупік. Ізраіль мяркуе, што ХАМАС не паказвае жадання ісці на замірэнне, а ХАМАС патрабуе паляпшэння гуманітарнай сітуацыі. The Jerusalem Post са спасылкай на крыніцу, датычную да перамоваў, пісала, што Ізраілю і ЗША могуць спатрэбіцца месяцы для падрыхтоўкі новай угоды з палестынскай групоўкай.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках