Пад Гомелем мужчына на квадрацыкле заехаў у дом
3- 14.08.2025, 21:20
- 8,822
Кіроўца памёр на месцы.
У Гомельскім раёне 14 жніўня загінуў кіроўца квадрацыкла. Ён рэзнуўся ў дом, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
Аварыя ў вёсцы Краснае Селішча пад Гомелем адбылася бліжэй да вечару 14 жніўня. Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, кіроўца квадрацыкла не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы дарогі і рэзнуўся ў жылы дом.
«Ад атрыманых траўмаў кіроўца памёр на месцы здарэння. Мужчына не меў права кіравання транспартным сродкам, а таксама не выкарыстоўваў моташалом», – паведамілі ва УУС.
А ў ДАІ нагадалі, што квадрацыклы і мотаўсюдыходы не прызначаныя для дарог агульнага карыстання і не павінны выязджаць на іх.
