Сабаленка адмовілася выступаць без Дзімітрава ў міксце на US Open
3- 14.08.2025, 21:37
- 2,976
Беларуска павінна была ў пары з балгарынам пазмагацца за прыз $1 млн.
Першая ракетка свету Арына Сабаленка заявіла, што не плануе выступаць у змешаным парным разрадзе на US Open – апошнім у сезоне турніры «Вялікага шалома» ў Нью-Ёрку. Словы беларускай тэнісісткі прыводзіць TennisUpToDate.
Балгарын Рыгор Дзімітраў, з якім Сабаленка павінна была згуляць у пары, 12 жніўня зняўся з турніру, не паспеўшы аднавіцца ад атрыманай на Уімблдоне траўмы.
«Ёсць некалькі хлопцаў, якія пытаюцца, але не, я так не думаю», – адказала беларуска на пытанне пра магчымасць згуляць з іншым партнёрам.
На пытанне аб прычынах такой пастановы Сабаленка адказала: «Вернасць».
Змешаны турнір з удзелам 16 параў на US Open пройдзе да пачатку спаборніцтваў у адзіночным разрадзе.
Пераможцы міксту атрымаюць $1 млн прызавых.