9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Пуцін і Трамп дасягнуць пагаднення на Алясцы

8
Reuters: Пуцін і Трамп дасягнуць пагаднення на Алясцы

Крэмль зрабіў прапанову аб угодзе, якая можа дапамагчы абодвум захаваць твар.

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін правядуць перамовы на Алясцы ў пятніцу. Надзеі прэзідэнта ЗША на ўкладанне пагаднення аб спыненні агню Украіне пакуль незразумелыя, але Пуцін зрабіў прапанову аб магчымай ядзернай угодзе, якая можа дапамагчы абодвум захаваць твар, піша Reuters.

Крыніца, блізкая да Крамля, паведаміла агенцтву Reuters, што, відавочна, абодва бакі загадзя змаглі знайсці пэўныя пункты судакранання.

«Магчыма, некаторыя ўмовы будуць узгодненыя заўтра (у пятніцу), бо Трампу немагчыма адмовіць, і мы не можам адмовіць (праз санкцыйны ціск)», - сказала крыніца.

Як піша Reuters, Пуцін выставіў жорсткія ўмовы для поўнага спынення агню, але адным з кампрамісаў можа стаць паэтапнае спыненне паветранай вайны.

У той жа час аналітыкі гавораць, што Пуцін можа паспрабаваць стварыць бачнасць таго, што ён дае Трампу тое, што той хоча, захоўваючы пры гэтым свабоду дзеянняў для эскалацыі ва Украіне, калі захоча.

«Калі яны (расейцы) змогуць прапанаваць угоду, якая прадугледжвае нейкае замірэнне, але пры гэтым пакідае Расеі кантроль над эскалацыяй канфлікту і не стварае ніякіх рэальных фактараў стрымлівання на зямлі або ў паветранай прасторы над Украінай...з пункту гледжання Пуціна гэта будзе выдатным вынікам», – сказаў Сэм Грын, дырэктар у пытаннях еўрапейскай палітыкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках