СМІ: УСУ вызвалілі два населеныя пункты ў Сумскай вобласці
2- 15.08.2025, 9:29
- 5,040
Расейцы ўцякаюць у бок Курска.
Расейскія ваенкары заявілі, што УСУ цалкам вызвалілі Кандратаўку і Андрэеўку ад войска Пуціна, паведамляе «Дыялог.UA».
13 і 14 жніўня УС РФ правялі наступальныя аперацыі пад Юнакаўкай і Садкамі. Пры гэтым УСУ правялі свае контратакі ля Сцяпнога, Ябланаўкі і Новаканстантынаўкі.
Аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны агучылі сітуацыю на тэрыторыі Сумскай вобласці за мінулы дзень.
Учора прадстаўнік Памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка заявіў, што расейскія ДРГ спрабуюць трапіць у неўказаныя раёны Сумшчыны.
14 жніўня варожы FPV-дрон атакаваў мірны аўтамабіль у Юнакаўскай грамадзе. Z-ваенкар, звязаны з Паўночнай групоўкай войск РФ, заявіў, што падраздзяленні 40-й брыгады марскіх пяхотнікаў і 382-га батальёна марскіх пяхотнікаў УС РФ адступілі з Сумшчыны ў бок міжнароднай мяжы і зараз хаатычна раскіданыяпад Лізаветаўкай на Куршчыне.
Ён таксама заявіў, што нядаўняя ратацыя па замене падраздзяленняў 155-й брыгады марскіх пяхотнікаў падраздзяленнямі 810-й брыгады ў Аляксееўцы была вельмі складанай.
На справе ратацыя была праведзеная, але не так эфектыўна і рэзультатыўна, як таго хацелі б у Крамлі.
Аператары дронаў «Анвар» наносяць удары па пазіцыях УСУ ля Могрыца, а «Рубікон» – па пазіцыях ля Кіяніцы.