9 снежня 2025, aўторак, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяполк Чарнаморскага флоту РФ страціў больш за палову знішчальнікаў Су-30СМ

Авіяполк Чарнаморскага флоту РФ страціў больш за палову знішчальнікаў Су-30СМ

Падраздзяленне размяшчаецца на аэрадроме «Сакі».

14 жніўня ў раёне на паўднёвы ўсход ад вострава Змяінага шматмэтавы расейскі знішчальнік Су-30СМ пацярпеў катастрофу. З падзеннем гэтай машыны Расея страціла больш за палову Су-30СМ, якія знаходзіліся на ўзбраенні 43-га асобнага марскога штурмавага авіяцыйнага палка ПКС РФ.

Гэтае падраздзяленне размяшчаецца на захопленым пасля 2014 года аэрадроме «Сакі» ў Новафёдараўцы. Акрамя Су-30СМ, полк валодае франтавымі бамбавікамі Су-24 колькасцю да адной эскадрыллі.

Да пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў складзе палка было 12 Су-30СМ - поўны камплект эскадрыллі, паведамляе «Милитарный» са спасылкай на галоўнага рэдактара Military Aviation Дзяніса Таменчука.

У ацэнцы стану падраздзялення аналітык адзначыў, што першая баявая страта адбылася 5 сакавіка 2022 года ў Мікалаеўскай вобласці: тады абодва пілоты катапультаваліся і патрапілі ў палон - маёр Аляксей Галаванскі, камандзір авіяэскадрыллі, і штурман капітан Аляксей Казлоў.

Наступная страта самалёта адбылася 9 жніўня 2022 года, калі ўкраінскія сілы нанеслі дакладны ўдар па авіябазе «Сакі». У выніку расейцы пазбавіліся трох Су-30СМ беззваротна, яшчэ адзін атрымаў пашкоджанні. Акрамя таго, былі знішчаныя пяць і пашкоджаныя тры бамбавікі Су-24.

Увосень 2024 года страты ў 43-м палку працягнуліся. У верасні ў раёне баявых дзеянняў быў збіты Су-30СМ з пераноснага зенітнага ракетнага комплексу байцамі спецпадраздзялення Галоўнай управы выведкі Украіны.

Увесну 2025 года адбыўся ўнікальны эпізод у сусветнай вайсковай гісторыі. 2 траўня падраздзяленне ГУВ МА Украіны супольна з СБУ і сіламі абароны ўпершыню ўжылі марскі робат, узброены ракетай AIM-9, для знішчэння расейскага Су-30СМ у Чорным моры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках