Якое надвор'е чакае беларусаў у выходныя
- 15.08.2025, 17:30
- 4,694
Прагноз на 16-18 жніўня.
16 жніўня ўначы надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і адаб’ецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора. Уначы невялікая, удзень пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў.
Раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на паўночна-заходні ад слабога да сярэдняга, удзень парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9..+15°С, месцамі +7..+8°С, у заходніх раёнах краіны яна складзе +16..+18°С; максімальная ўдзень +23..+29°С, месцамі, а ў Берасцейскай вобласці ў многіх раёнах паветра прагрэецца да +30..+33°С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна падаць.
Пахаладае. Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е.
17 жніўня надвор'е ў Беларусі прадоўжаць вызначаць франтальныя раздзелы, услед за якімі пачнуць паступаць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы з поўначы Еўропы. Месцамі ў рэспубліцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер заходняй чвэрці парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7..+13°С, на паўднёвым усходзе краіны да +16°С, максімальная ўдзень складзе ад +14°С на поўначы да +25°С на паўднёвым усходзе рэспублікі.
18 жніўня захаваецца ўплыў халодных няўстойлівых паветраных мас. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні сярэдні, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7..+12°С, максімальная ўдзень +17..+24°С.