Туск у дзень перамоваў на Алясцы нагадаў, як Польшча перамагала «непераможную» Расею
5- 15.08.2025, 18:01
- 6,346
Палякі сёння адзначаюць гадавіну «Цуду на Вісле».
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск з нагоды гадавіны «Цуду на Вісле» ў 1920 годзе, калі польскае войска супольна з украінцамі спыніла бальшавікоў пад Варшавай, нагадаў, што Расея не з'яўляецца непераможнай.
Паведамленне ён апублікаваў у сваім X.
Туск на фоне чаканай сустрэчы лідараў РФ і ЗША на Алясцы нагадаў, што Расея не з'яўляецца непераможнай, і Польшча ў мінулым ужо даказвала гэта.
«15 жніўня – удалы дзень для перамоваў з Расеяй аб вайне і міры. У гэты дзень 105 гадоў таму падчас Варшаўскай бітвы палякі спынілі паход Чырвонай арміі на Еўропу. На шчасце, мы не ведалі, што Расея "непераможная" – і разбілі іх. Мір праз сілу і нічога больш», – напісаў прэм'ер Польшчы.
Новы прэзідэнт краіны Караль Наўроцкі ў сваёй заяве з нагоды гадавіны Варшаўскай бітвы прыгадаў унёсак украінцаў у гэтую перамогу і падкрэсліў, што расейскі імперыялізм быў і застаецца пагрозай для Польшчы.