9 снежня 2025, aўторак, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук перафарбаваў крадзены ровар і падарыў яго сыну на дзень народзінаў

4
Мянчук перафарбаваў крадзены ровар і падарыў яго сыну на дзень народзінаў

Што было далей.

Мянчанка ненадоўга пакінула свой горны ровар каля крамы. Аднак нехта скраў яго, нягледзячы на замок. Выкрадальніка знайшлі, а «горнік» трапіў да ягонага сына, расказалі ў ГУУС Менгарвыканкама.

Мянчанка звярнулася ў міліцыю пасля таго, як прапаў яе горны ровар. Яна ненадоўга прышпіліла яго тросавым замкам да плоту і выправілася ў краму. Калі вярнулася – «горніка» не было.

Высветлілася, што ровар выкраў раней асуджаны 39-гадовы мянчук, які працуе зварнікам.

«Мужчына прызнаўся, што выкраў ровар, каб падараваць сыну на дзень народзінаў. Перад гэтым ён перафарбаваў яго ў іншы колер», – паведамілі ў ГУУС.

Ровар коштам больш за 500 рублёў канфіскаваны і будзе вернуты гаспадыні. Распачатая крымінальная справа паводле факту крадзяжу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках