УСУ зачысцілі Пакроўск ад расейскіх дыверсантаў
10- 15.08.2025, 22:02
- 11,352
Відэа.
Сілы сёмага корпуса Дэсантна-штурмавых войскаў і сумежных падраздзяленняў зачысцілі Пакроўск Данецкай вобласці ад варожых групаў і адзіночных расейцаў. Пра гэта корпус ДШВ паведаміў у Facebook.
Паводле словаў вайскоўцаў, у горадзе працуюць Узброеныя сілы Украіны і перамяшчаюцца мясцовыя жыхары.
Аднак у корпусе адзначылі: перамяшчэнне па горадзе істотна абмежаванае, але патрапіць у Пакроўск магчыма.
14 жніўня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведамляў, што Сілы абароны мелі поспехі на Пакроўскім кірунку ў Данецкай вобласці, дзе некалькі дзён таму абвастрылася сітуацыя.
«Пакроўскі кірунак. Процідзейнічаем спробам расейскіх сілаў замацавацца і павялічваем ціск нашых падраздзяленняў на акупанта. Ёсць поспехі», – заявіў прэзідэнт.