10 снежня 2025, Серада, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лагойскім раёне заўважылі дзіцяня рысі

3
У Лагойскім раёне заўважылі дзіцяня рысі
Ілюстратыўнае фота

Відэа.

Акуратна хадзіце па лясах Лагойскага раёна - там водзяцца рысі. Мясцовая жыхарка зняла дзіцяня драпежніка і паказала яго ў TikTok, паведамляе «Точка».

У каментарах аўтарка расказала, што гуляла недалёка ад лясніцтва і заўважыў, як сабакі кагосьці гоняць.

«Зайшла за сасну і ўбачыла гэты цуд [рысь. – Заўв.], позна пачала здымаць…» – патлумачыла сітуацыю жанчына па імені Людміла.

На відэа дзіцяня спрытна караскаецца па хвоі, а затым прысядае на галінку, чагосьці чакаючы.

Судзячы па каментарах аўтара відэа, жанчына шпацыравала з сабакам і таму «была пад абаронай».

Нарвацца на маму дзіцяня, якое, як вядома, вельмі дбайна ахоўвае сваіх дзяцей, Людміла таксама не пабаялася. Паводле яе слоў, дарослую котку нядаўна збіла машына.

@user7724319176697

♬ Дыхание жизни - Сергей Грищук

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках