Палонныя расейцы распавялі аб правале наступу на Пакроўск
5- 16.08.2025, 10:50
- 9,752
І бесчалавечных парадках у войску РФ.
Трое вайскоўцаў расейскага войска — Арцём Смірноў, Сяргей Маргуноў і Эльдар Закіеў трапілі ў палон да ўкраінскіх абаронцаў падчас баявых дзеянняў у напрамку Пакроўска. Яны выступалі ў складзе розных малых штурмавых груп, аднак фінал для ўсіх стаўся аднолькавым.
З іх слоў, у лесапаласе на падыходах да Пакроўска засталося дзесьці 70% асабовага складу, адпраўленага камандзірамі ў практычна безнадзейную атаку. Частка расейцаў была знішчаная, іншыя атрымалі раненні, і толькі адзінкам удалося выжыць і здацца ўкраінскім вайскоўцам, паведамляе Цензор.НЕТ.