10 снежня 2025, Серада, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прызначылі новага часовага паверанага ў Беларусі

2
ЗША прызначылі новага часовага паверанага ў Беларусі
Майкл Крэйдлер

Дыпламат ужо сустрэўся з адным з вызваленых палітвязняў.

У ліпені ў Беларусь прызначылі новага паверанага ў справах ЗША - Майкла Крэйдлера. Пра гэта паведамляецца на сайце не дзейнага пасольства ЗША ў Беларусі.

Майкл Крэйдлер уступіў на пасаду часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі ў ліпені 2025 года. Да гэтага ён працаваў ва Управе прэсы і публічнай дыпламатыі Бюро ў справах Еўропы і Еўразіі Дзярждэпартамента ЗША. Раней - ва Управе ў справах Цэнтральнай Еўропы Дзярждэпа, а таксама на замежных пасадах у Кіеве, Ісламабадзе, Бішкеку, Прышціне і Ерэване.

Крэйдлер мае ступень магістра міжнародных дачыненняў Калумбійскага ўніверсітэта і ступень бакалаўра гісторыі Пенсільванскага ўніверсітэта. Да прыходу на дыпламатычную службу Майкл служыў валанцёрам Корпуса свету ва Украіне. Ён валодае расейскай, украінскай і армянскай мовамі.

Крэйдлер ужо сустракаўся з Аланам Раё — вызваленым пры пасярэдніцтве ЗША грамадзянінам Эстоніі — 21 чэрвеня яго вывезлі з Беларусі разам з іншымі палітвязнямі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках