10 снежня 2025, Серада, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп зрабіў заяву пасля размовы з Зяленскім

59
Трамп зрабіў заяву пасля размовы з Зяленскім

Прэзідэнт ЗША назваў найлепшы спосаб скончыць вайну.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што найлепшы спосаб скончыць - гэта мірнае пагадненне, а не спыненне агню. Аб гэтым ён напісаў у сацсетцы TruthSocial пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным на Алясцы, а таксама наступнай размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі.

Ён адзначыў, што сустрэча з Пуціным прайшла «вельмі добра», як і начная тэлефонная размова з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі, «уключаючы вельмі паважанага генеральнага сакратара НАТА».

«Усе пастанавілі, што найлепшы спосаб пакласці канец жахлівай вайне паміж Расеяй і Украінай - гэта перайсці да мірнай дамовы, якая пакладзе канец вайне, а не да простай дамовы аб спыненні агню, якую часта парушалі», - заявіў Трамп.

Ён таксама паведаміў, што ўкраінскі прэзідэнт прыедзе ў Авальны кабінет у панядзелак удзень.

«Калі ўсё атрымаецца, мы прызначым сустрэчу з прэзідэнтам Пуціным. Магчыма, будуць выратаваныя жыцці мільёнаў людзей», - заявіў Трамп.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках