10 снежня 2025, Серада, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трамп хоча хуткіх вынікаў»: з'явіліся дэталі размовы з Зяленскім

14
«Трамп хоча хуткіх вынікаў»: з'явіліся дэталі размовы з Зяленскім

Размова прэзідэнтаў ЗША і Украіны была даволі змястоўная.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім даў зразумець, што хоча дасягнуць важкіх вынікаў па спыненні вайны ва Украіне як мага хутчэй.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ўласныя крыніцы.

«Размова была даволі змястоўная. Мы дамовіліся, што ў панядзелак з Трампам трэба будзе абмеркаваць розныя дэталі, і тое, як у прынцыпе будзем рухацца далей», - распавяла крыніца РБК-Украіна.

З яе слоў, былі сур'ёзныя чаканні на тое, што пасля сустрэчы Трампа і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна на Алясцы ўдасца дамовіцца аб спыненні агню, але супраць гэтага выступіў Пуцін.

Таксама суразмоўца пацвердзіў інфармацыю аб тым, што замест неадкладнага спынення агню расейскі дыктатар хоча адразу дасягнуць усіх сваіх палітычных капрызаў у дачыненні да Украіны. Разам з тым, Трамп і надалей будзе спрабаваць дасягнуць нейкіх вынікаў як мага хутчэй.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках