Францужанка ехала з залатым зліткам і дзясяткамі манет на аўтобусе «Вільня-Гомель»
5- 16.08.2025, 14:16
- 6,916
Працяг гісторыі расказалі ў мытным камітэце.
Грамадзянка Францыі прыехала ў Беларусь з Літвы з дзясяткамі залатых манет і залатым зліткам. Гэтыя каштоўнасці яна не задэкларавала, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Грамадзянка Францыі прыехала ў Беларусь з Літвы праз пункт пропуску «Каменны Лог» на рэйсавым аўтобусе «Вільня-Гомель». Прайшла праз зялёны калідор - гэта значыць, пацвердзіла, што не мае тавараў для дэкларавання.
Аднак мытня ўсё адно даглядзела яе багаж. У выніку там знайшлі злітак золата 50 грам і 84 залатыя манеты з Францыі, Італіі і Швэйцарыі. Агульная вага манет і злітка склала амаль 600 грам.

Груз ацанілі на 190 тысяч рублёў.
«Недэклараванне такой колькасці золата магло паслужыць падставай для нявыплаты мытных выплат у суме амаль 50 тысяч рублёў», — паведамілі ў ДМК.
Жанчыну аштрафавалі на 19 тысяч рублёў за недэклараванне ў значнай суме (ч.4 арт.15.5 КоАП). Штраф яна заплаціла.