10 снежня 2025, Серада, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, якія гарантыі для Украіны прапануе Трамп

14
Стала вядома, якія гарантыі для Украіны прапануе Трамп

Паводле прынцыпу 5-га артыкула NATO.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абмеркаваў з еўрапейскімі хаўруснікамі гарантыі бяспекі для Украіны паводле прынцыпаў NATO.

Аб гэтым паведамляюць са спасылкай на ўласныя крыніцы CNN і The Guardian.

Неназваны еўрапейскі чыноўнік паведаміў, што частка перамоў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам тычылася гарантый бяспекі для Украіны паводле прынцыпу 5 артыкула Паўночнаатлантычнай дамовы пры падтрымцы Еўропы і ЗША ў выпадку падпісання мірнай дамовы.

Пры гэтым еўрапейскі чыноўнік заявіў, што NATO не будзе прыцягнутае да гарантый. Дакладныя дэталі прапановы невядомыя, і незразумела, як гэтыя гарантыі будуць рэалізаваныя.

Крыніца РБК-Украіна пацвярджае, што падчас размовы сапраўды ўздымалася гэтае пытанне, якое было сфармуляванае як «Non NATO article 5 secutiry guarantees», гэта значыць, гарантыі бяспекі, як у раздзеле 5 Паўночнаатлантычнай дамовы, аб «калектыўнай бяспецы», але не ў фармаце самога NATO.

Дарэчы, амерыканскі бок прапанаваў такую гарантыю бяспекі, нібыта ўзгодненую з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным. Гэта было агучана амерыканцамі падчас размовы з Зяленскім, а пасля паўторанае ўжо падчас супольнай размовы з удзелам еўрапейскіх лідараў.

Прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні таксама адзначыла, што прапазіцыя Трампа наконт гарантый бяспекі для Украіны - гэта «самая цікавая падзея» саміту на Алясцы.

Яна таксама падкрэсліла, што Трамп у сваёй прамове нібыта прытрымліваўся італійскай ідэі гарантый бяспекі, якая была натхнёная 5 артыкулам дамовы NATO.

Што вядома аб 5 артыкуле Паўночнаатлантычнай дамовы

Артыкул 5 Паўночнаатлантычнай дамовы з'яўляецца ключавым прынцыпам NATO, які вызначае калектыўную абарону.

Ён абвяшчае, што ўзброены напад на адну ці некалькі краін-сябраў Альянсу ў Еўропе ці Паўночнай Амерыцы ўважаецца за напад на ўсіх чальцоў. У такім выпадку кожная краіна-чалец абавязаная надаць дапамогу той, якая зазнала напад, ужываючы захады, якія палічыць неабходнымі, уключаючы выкарыстанне ўзброенай сілы.

Упершыню ў гісторыі NATO выкарыстання раздзела артыкула 5 патрабавалі пасля тэрарыстычных нападаў на ЗША 11 верасня 2001 года.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках