На мяжы Беларусі з Польшчай - вялізныя чэргі аўтамабіляў і аўтобусаў
3- 16.08.2025, 15:30
- 5,846
Сярэдні час чакання складае больш за 6 дзён.
На выезд з Беларусі перад пунктам пропуску «Брэст» («Тэрэспаль») захоўваецца вялізная чарга. На 12 гадзін 16 жніўня ў ёй было 4050 легкавых аўтамабіляў і 110 аўтобусаў. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
«Сярэдні час чакання перасячэння мяжы ў электроннай чарзе складае больш за 6 дзён», — паведамляе ведамства са спасылкай на «Белмытсэрвіс».
На іншых накірунках сітуацыя выглядае больш спакойнай. На літоўскай мяжы апоўдні зафіксаваныя 280 легкавых і 800 грузавых аўтамабіляў, пры гэтым аўтобусных чэргаў не назіралася. На мяжы з Латвіяй чэргаў няма.
Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе ўлічваць сітуацыю пры планаванні паездак і разглядаць альтэрнатыўныя маршруты перасячэння граніцы.