Над Пуціным праляцелі самалёты, якія бамбавалі падземныя бункеры ў Іране
8- 16.08.2025, 16:07
- 6,628
Незвычайная дэталь саміту на Алясцы.
На Алясцы Пуціну прадэманстравалі, адначасова ненадакучліва і свядома, самыя сучасныя сродкі амерыканскіх ВПС, у тым ліку тыя, што зусім нядаўна наносілі ўдары па падземных бункерах у Іране, піша The Moscow Times.
Пасля таго, як Дональд Трамп і Пуцін павіталі адзін аднаго на аляскінскай авіябазе «Элмендорф-Рычардсан», над іх галовамі праляцелі пяць бамбавікоў. А на кадрах, якія размясціў у сацыяльных сетках памочнік прэзідэнта ЗША, відаць, як лімузін, куды селі Трамп з Пуціным, праязджае міма вайсковых самалётаў і гелікаптэраў, якія выстраіліся ў шэраг.
Над аэрадромам праляцелі чатыры самалёты F-35 з базы ВПС "Эелсон" на Алясцы і бамбавік-стэлс B-2 з базы "Уайтмэн" у Місуры, распавёў CBS News дасведчаны аб падрыхтоўцы мініпарада амерыканскі чыноўнік. B-2 выкарыстоўваліся для бамбардзіроўкі ў чэрвені падземных ядравых аб'ектаў у Іране. Туды яны вылецелі якраз з базы ў Місуры, каб ажыццявіць, як яго ахарактарызавалі амерыканскія вайскоўцы, "найбуйнейшы аператыўны ўдар з ужываннем B-2 у гісторыі ЗША".

Пуцін быў прыкметна здзіўлены, калі над ім пранеслася пяць самалётаў, піша вядучы аўстралійскі навінавы сайт news.com.au. Ён таксама прыводзіць каментары карыстальнікаў сацсетак, якія называлі "бліскучай" такую "дэманстрацыю перавагі" і васковай сілы. "Калі гэта не застрашванне, то я не ведаю, як гэта назваць", - напісаў адзін. "Трамп дэманструе майстар-клас па піяры", – адзначыў іншы.