У Расеі рэзка змянілі выплаты акупантам
4- 16.08.2025, 16:57
- 8,066
У некаторых рэгіёнах сумы ўрэзалі амаль удвая.
У Расеі на фоне дэфіцыту бюджэту рэзка змянілі памеры аднаразовых выплат кантрактнікам. Калі ў адных рэгіёнах сумы ўрэзалі амаль удвая, то ў іншых - наадварот павялічылі.
Пра гэта паведамляе праект "Хачу жыць".
На фоне навін аб сур'ёзным дэфіцыце бюджэту ў РФ пачынае вымалёўвацца прыкметную няроўнасць у кошце «гарматнага мяса» ў розных рэгіёнах.
Калі раней аднаразовыя выплаты за падпісанне кантракта з Мінабароны выключна раслі, то сёлета намецілася адваротная тэндэнцыя і выплаты скарачаюць.
У Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны звярнулі ўвагу на тое, што ў некаторых рэгіёнах назіраецца дыяметральна супрацьлеглая карціна: адны мясцовыя ўлады скарачаюць выплаты амаль удвая, іншыя - яшчэ па інерцыі паднімаюць. Напрыклад,
у Башкартастане «пад'ёмныя» зменшыліся з 1,6 млн да 1 млн рублёў,
у ЯНАА, які калісьці быў адным з лідараў у суме выплат, - з 3,1 да 1,9 млн,
у Белгародскай вобласці - з 3 млн да 800 тысяч,
у Ніжагародскай - з 3 да 1,5 млн рублёў.
У той жа час у Татарстане ж тым, хто падпісвае кантракт, "накінулі" яшчэ 600 тысяч і зараз абяцаюць 3,1 млн рублёў, у Разанскай вобласці – цэлы мільён.
Як паведамляе праект, кошт жыцця кантрактніка ў розных суб'ектах можа адрознівацца ўдвая.
Гэта значыць умоўны жыхар Масквы ці Санкт-Пецярбурга відавочна больш каштоўны, чым жыхар Якуціі, Магадана ці Чувашыі.