10 снежня 2025, Серада, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь едзе прэзідэнт Ірана

6
У Беларусь едзе прэзідэнт Ірана
Масуд Пезешкіян

Візіт адбываецца на фоне абвастрэння дачыненняў рэжыму аятал і ЗША.

Іранскі прэзідэнт Масуд Пезешкіян наведае Беларусь у пачатку наступнага тыдня, вынікае з паведамлення яго палітычнага дарадцы, дырэктара Інстытута даследаванняў Ірана і Еўразіі (IRAS) Мехдзі Санаі, заўважыў «Позiрк».

«Доктар Пезешкіян з панядзелка, 27 Мердад (1404 года - паводле персідскага календара, дата адпавядае 18 жніўню 2025 года. - «Позірк».), зробіць двухдзённую паездку ў Арменію і Беларусь, - напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. - Мэтамі візіту з'яўляюцца ўмацаванне двухбаковых дачыненняў, асабліва ў гандлёвай сферы, а таксама падпісанне дакументаў».

«Гэтая паездка была запланаваная на пачатак Ціра (гэты месяц адпавядае перыяду з 23 чэрвеня да 23 ліпеня 2025-га. - Заўв.), але была адкладзеная. Прэзідэнт запрошаны для ўдзелу ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Кітаі ў месяцы Шахрывары (перыяд з 23 жніўня да 22 верасня 2025-га; саміт ШАС пройдзе з 31 жніўня да 1 верасня. — заўв.)», — адзначыў Санаі.

Пезешкіян як прэзідэнт краіны — наглядальніка пры ЕАЭС павінен быў удзельнічаць у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 27 чэрвеня ў Менску, аднак скасаваў паездку праз абстаноўку ў блізкаўсходнім рэгіёне.

Характэрна, што візіт прэзідэнта Ірана пройдзе на фоне частых адкрытых кантактаў Аляксандра Лукашэнкі з уладамі Злучаных Штатаў Амерыкі і адначасова напружанасці паміж ЗША і Іранам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках