10 снежня 2025, Серада, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка шукае грошы

18
Лукашэнка шукае грошы

Апошнім часам Расеі катэгарычна не стае грошай на беларускага хаўрусніка.

Бо самой мала. Так што беларусам даводзіцца шукаць унутраныя рэзервы.

Пра тое, дзе ўлады наважылі знайшлі "лішнія грошы" - у новым выпуску праграмы "Оптымум" на Ютуб-канале "Беларусы і рынак".

У аўторак, 12 жніўня, Лукашэнка абмяркоўваў з кіраўніком Нацбанка Раманам Галоўчанкам спосабы канфіскацыі лішніх грошай у беларускіх банкаў.

"У банкаў "лішніх" грошай быць не павінна, і прыбытак усё роўна гэты ад тых, хто гэтыя грошы там захоўвае. У асноўным гэта так. Эканоміка павінна развівацца, і трэба, каб банкаўская сістэма садзейнічала росту эканомікі", - сказаў Лукашэнка.

Яно, увогуле, і правільна. Ну навошта банкам грошы? У іх жа ніякай фантазіі. Банки ўсё роўна выдаткуюць свае грошы на якія-небудзь дурасці. Іншая справа - урад. Урад заўсёды гатовы выдаткаваць чужыя грошы на што-небудзь карыснае. Напрыклад, на новы гіганцкі свінакомплекс, яшчэ адзін завод вытворчасці аўтобусаў ці другую атамную электрастанцыю.

Бо планы па росце ВУП самі сябе не выканаюць. За паўгода беларуская эканоміка вырасла ўсяго на 2 працэнты, хаця павінна была вырасці на чатыры. Ні вонкавыя рынкі, ні ўнутраны, не апраўдалі ўскладзеных на іх высокіх надзей. Таму беларускай эканоміцы патрэбны, вядома, новыя стымулы.

І ў банкаў гэтыя стымулы ёсць. За паўгода прыбытак камерцыйных банкаў вырас на 18 працэнтаў і склаў 2 мільярды беларускіх рублёў. Яшчэ мільярд - гэта прыбытак Банка развіцця. Агулам атрымліваецца тры мільярды рублёў. То бок ёсць што ўзяць, і ёсць што падзяліць.

"Мы пачалі прыбытак банкаў урадам забіраць і накіроўваць іх на фінансаванне эканомікі", - сказаў Галоўчанка.

Ён праўда не ўдакладніў, якую долю прыбытку ўлады наважыли лічыць лішняй. Таму што ўсё ж такі мае значэнне, адбіраюць у банкаў дзесяць працэнтаў ці дзевяноста. Не падзяліўся, якім чынам адбываецца адабранне вось гэтага залішняга прыбытку. Бо спосабы ж таксама могуць быць рознымі. І не сказаў, тычыцца гэта толькі дзяржаўных беларускіх банкаў ці расейскія банкі таксама папрасілі скінуцца на беларускі росквіт.

Але насамрэч, дэталі тут, можа, і не важныя. Важнейшы прынцып. Гэта значыць, калі раней вось беларускія ўлады прыдумлялі там нейкія льготныя крэдыты, банкаўскія субсідыі, куплю банкамі аблігацый дзяржаўных прадпрыемстваў, то тут ніхто не клапоціцца. Ну а навошта, калі можна проста канфіскаваць у банкаў лішні прыбытак?

А які канкрэтна працэнт прыбытку лічыць лішнім, будзе залежаць ад канкрэтных патрэб. Галоўнае ж пачаць. Сёння гэта будзе 10 працэнтаў, а заўтра, можа, ужо і дзевяноста. Тым больш, што патрэбы ўвесь час растуць.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках