У Гомелі быў зафіксаваны эфект GPS-спуфінгу
6- 16.08.2025, 19:34
- 8,434
Крыніца ўмяшання застаецца невядомай.
Пасля паўночы карыстальнікі навігацыйных сэрвісаў выявілі, што іх прылады вызначаюць месцазнаходжанне ў Бранскай вобласці РФ (за 65 кіламетраў на паўночны ўсход ад Гомеля). Збой працягваўся амаль 30 хвілін, піша «Флагшток».
Гэта паказвае на тое, што Гомель апынуўся ў зоне дзеяння перашкод ці падмены сігналу GPS.
Крыніца ўмяшання застаецца невядомай.
GPS-спуфінг - гэта метад падмены сігналаў спадарожнікавай навігацыі, пры якім прылада атрымлівае ілжывыя каардынаты.