10 снежня 2025, Серада, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаяльцы гатэля на Алясцы знайшлі дакументы аб сустрэчы Трампа і Пуціна

15
Пастаяльцы гатэля на Алясцы знайшлі дакументы аб сустрэчы Трампа і Пуціна
Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп

Саміт пайшоў не згодна з планам.

Амерыканскае Нацыянальнае грамадскае радыё (NPR) паведамляе, што ў публічнай друкарцы гатэля ў Анкарыдж пастаяльцы знайшлі восем старонак дакументаў, якія апісваюць план сустрэчы расейскага дыктатара Пуціна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, паведамляе BBC.

Дакументы знайшлі тры неназваныя пастаяльцы чатырохзоркавага Hotel Captain Cook у 20 хвілінах ад месца саміту — базы «Эльмендорф-Рычардсан». Адбылося гэта а 9 раніцы паводле мясцовага часу ў пятніцу, то бок прыкладна за дзве гадзіны да пачатку сустрэчы.

NPR апублікавала восем старонак дакумента. З яго вынікае, што спачатку прэзідэнты павінны былі размаўляць не сам-насам, як планавалася першапачаткова, і не тры на тры, як адбылося ў выніку, а два на два: з амерыканскага боку - Дональд Трамп і Стыў Уіткоф, з расейскага - Уладзімір Пуцін і ягоны памочнік Юрый Ушакоў. У канчатковым выніку да іх далучыліся кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін - Сяргей Лаўроў і Марка Рубіё.

Таксама ўключана меню сумеснага абеду і графік сустрэчы, з якога вынікае, што на сумесную прэс-канферэнцыю двух прэзідэнтаў адводзілася гадзіна. Пуцін і Трамп пасля сваёй сустрэчы выступілі перад журналістамі, але адказваць на іхнія пытанні не сталі.

У Белым доме і Дзярждэпартаменце не адказалі на запыты аб каментарыі, піша NPR.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках