10 снежня 2025, Серада, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам хочуць забараніць карыстацца металадэтэктарамі

21
Беларусам хочуць забараніць карыстацца металадэтэктарамі

Для барацьбы з чорнымі капальнікамі.

У Беларусі могуць увесці забарону на выкарыстанне металадэтэктараў прыватнымі асобамі. Пра гэта паведаміў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза. Яго цытуе дзяржгазета.

З ягоных слоў, асноўная мэта такога захаду — барацьба з так званымі "чорнымі капальнікамі", дзейнасць якіх наносіць сур'ёзную шкоду гісторыка-культурнай спадчыне краіны.

"Алгарытм дзеянняў пры выяўленні артэфактаў старэйшых за 120 гадоў дакладна прапісаны ў Кодэксе аб культуры і іншых нарматыўных актах. Але чорныя капальнікі не прытрымліваюцца гэтых правілаў і наносяць шкоду навуцы", - адзначыў Лакіза.

Цяпер для абароны археалагічных помнікаў Інстытут гісторыі распрацаваў план супрацьдзеяння незаконнаму пошуку і абароту артэфактаў. Згодна з артыкулам 20.6 КоАП, за такія дзеянні прадугледжаны штраф да 50 базавых велічыняў з магчымай канфіскацыяй абсталявання. Металадэтэктары можна выкарыстоўваць толькі з дазволу Акадэміі навук, аднак на практыцы гэтыя абмежаванні не заўсёды эфектыўныя.

Са слоў Лакізы, працоўная група рэгулярна выяўляе ў інтэрнэце факты продажу незаконна здабытых артэфактаў і накіроўвае адпаведныя матэрыялы ў дзяржорганы. "Археолагі прапанавалі ўвесці поўную забарону на выкарыстанне металадэтэктараў фізічнымі асобамі. Такія захады можна задзейнічаць да ўвядзення ліцэнзавання, рэгістрацыі і прысваення нумара інструменту", - растлумачыў ён.

Навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага таварыства Інстытута гісторыі НАН Сяргей Ліневіч падкрэсліў, што многія грамадзяне ўспрымаюць пошукі з металадэтэктарам як хобі, не ўсведамляючы іх наступстваў. "Трэба пачынаць барацьбу са школьнай лавы, каб дзеці і дарослыя разумелі, якія матэрыялы мы страчваем праз незаконныя раскопкі", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках