14 снежня 2025, Нядзеля, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Трамп змяніў план сустрэчы з Зяленскім

29
СМІ: Трамп змяніў план сустрэчы з Зяленскім

Спачатку будзе сустрэча сам- насам.

Заўтрашняя сустрэча ў Белым доме на першым этапе прадугледжвае прысутнасць толькі прэзідэнтаў Украіны і ЗША, а еўрапейскія лідары далучацца да яе ўжо потым. Пра гэта піша нямецкае выданне Bild са спасылкай на свае крыніцы.

“Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пастанавіў правесці сустрэчу сам-насам з Уладзімірам Зяленскім, хоць украінскага лідара ў Вашынгтон суправаджаюць канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц, старшыня Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен і іншыя еўрапейскія палітыкі. Толькі пасля перамоваў сам-насам прэзідэнтаў Украіны і ЗША да іх далучацца прадстаўнікі ЕЗ і NATO”, - піша выданне.

Паводле звестак Bild, апрача Мерца і фон дэр Ляен, у складзе дэлегацыі таксама будуць прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер, прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелані, прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб і генеральны сакратар NATO Марк Рутэ. Плануецца сумесная працоўная вячэра і абмеркаванне пашыраным складам.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках