13 снежня 2025, Субота, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як будуць выглядаць людзі ў будучыні

8
Як будуць выглядаць людзі ў будучыні

Прагноз навукоўцаў.

Навукоўцы папярэджваюць, што эвалюцыя можа прывесці да таго, што пэўныя часткі цела чалавека знікнуць, бо яны больш не выконваюць жыццёва важных функцый.

Даследаванні паказваюць, што сучасны камфорт, памяншэнне фізічнай актыўнасці і медыцынскія дасягненні могуць паступова змяніць нашую анатомію, піша The Sun.

Што могуць страціць людзі праз эвалюцыю

Сярод органаў і рысаў, якія могуць стаць лішнімі:

Валасы на целе. Калісьці яны абаранялі і сагравалі чалавека, але зараз патрэба ў іх знікае дзякуючы адзенню і тэхналагічным умовам. Навукоўцы мяркуюць, што з часам валасы стануць яшчэ танчэйшымі і радзейшымі ці знікнуць наогул.

Зубы мудрасці. Яны дапамагалі продкам перажоўваць цвёрдую ежу. Аднак праз мяккую ежу і памяншэння сківіцы трэці камплект зубоў часта толькі стварае праблемы - ад болю да інфекцый. Будучыя пакаленні могуць увогуле не мець зубоў мудрасці.

Хвасцец. Рудымент ад хваста продкаў зараз амаль не выкарыстоўваецца, акрамя падтрымкі некаторых цягліц таза. Навукоўцы мяркуюць, што ў працэсе эвалюцыі ён можа зменшыцца ці знікнуць.

Апендыкс. У старажытнасці ён дапамагаў пераварваць раслінную абалоніну, аднак зараз уважаецца за практычна непатрэбны. Хоць яго часам злучаюць з імуннай сістэмай, у будучыні орган можа цалкам знікнуць.

Вушныя мышцы. Яны дазвалялі рухаць вушы і ўлоўліваць гукі, як гэта робяць коткі ці сабакі. Сёння гэтая здольнасць сустракаецца рэдка і не мае практычнага значэння. З часам цягліцы могуць цалкам атрафавацца.

Такім чынам, эвалюцыя паступова «прыбірае» тыя часткі цела, якія калісьці былі жыццёва неабходнымі, але ў сучасным свеце сталі непатрэбнымі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках