5 снежня 2025, Пятніца, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве ўшанавалі памяць беларускага мастака і дысідэнта Лявона Баразны

У Варшаве ўшанавалі памяць беларускага мастака і дысідэнта Лявона Баразны
Фото: racyja.com

Вёў імшу ксёндз Вячаслаў Барок.

У нядзелю 17 жніўня ў касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве адбылася імша ў памяць па забітым 15 жніўня 1972 года ў Менску савецкім беларускім мастаку, грамадскім дзеячы і дысідэнце Лявоне Баразне. Ён быў вядучым спецыялістам свайго часу па беларускім народным строі.

Вёў імшу ксёндз Вячаслаў Барок, гаворыць «Радыё Рацыя» удзельнік імшы Вячаслаў Сіўчык:

– КДБ яго забіла, таму што ён быў беларускім прадстаўніком. Больш важна, што ў вельмі цёмны час для беларускай нацыі, калі з Масквы ішлі планы па знішчэнні беларускага народу, беларускай культуры, мусіў быць савецкі народ, быў чалавек, які практычна ўсё сваё жыццё пражыў для Беларусі. Ён ішоў ад вёскі да вёскі і збіраў ўсё, што яшчэ было ў нас: фальклор, адзенне, што не былі яшчэ знішчанае акупацыйнымі ўладамі.

Лявон Баразна з 1960-х гадоў актыўна змагаўся за захаванне гісторыка-архітэктурнага асяроддзя Менска, якое разбуралася ў працэсе сацыялістычнага горадабудаўніцтва.

Напярэдадні сваёй гібелі ён рыхтаваў акцыю пратэсту супраць разбурэння гістарычнага цэнтра Менска.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках