У Гародні забаранілі вулічныя канцэрты
18- 19.08.2025, 12:49
- 5,890
Забарона звязаная са скаргамі паджылых гараджан.
У Гародні больш не будзе гучаць жывая музыка ў дварах і на вуліцах. Са слоў удзельнікаў кавер-бэнда One Day, забарона звязаная са скаргамі паджылых гараджан, заўважыў Telegram-канал «Хартыя-97%».
Мясцовая жыхарка Таццяна ў Threads выказала меркаванне, што прычынай сталі перавышаныя нормы гучнасці ў адным з бараў. Яна выказала здзіўленне, чаму праз гэта абмежавалі ўсіх вулічных выканаўцаў, а не толькі канкрэтную ўстанову.