У Новай Зеландыі ўпершыню ў гісторыі асудзілі шпіёна
2- 19.08.2025, 18:13
- 2,952
Перад судом паўстаў вайсковец.
Упершыню ў гісторыі Новай Зеландыі ваенны суд прызнаў салдата вінаватым у спробе шпіянажу на карысць замежнай дзяржавы, паведаміла The Guardian.
Суд вызначыў, што вайсковец меў намер перадаць мапы ваенных базаў і фатаграфіі падстаўному афіцэру, які выдаваў сябе за агента замежнай выведкі.
Мяркуючы з матэрыялаў справы, салдат стаў аб'ектам цікавасці ўладаў пасля тэракту ў Крайстчэрчы ў 2019 годзе, калі паліцыя ўзмацніла барацьбу з праварадыкальнымі групоўкамі. Падчас назірання за ім улады высветлілі, што ён выйшаў на кантакт з трэцім бокам, заявіўшы пра сваё жаданне дэзертыраваць і прапанаваўшы свае паслугі. Менавіта на гэты запыт і адгукнуўся пазней падстаўны афіцэр.
На сустрэчы з агентам абвінавачаны прапанаваў падаць сакрэтныя звесткі, уключаючы мапы і фатаграфіі ваенных аб'ектаў, а таксама заявіў пра магчымасць пранесці схаваную прыладу ў штаб-арміі.
Пры ператрусе ў доме падсуднага былі знойдзеныя не толькі боепрыпасы, але і копія відэа з трансляцыяй масавага забойства ў мячэцях Крайстчэрча, а таксама маніфест стралка. Сам салдат у сваім пісьмовым паказанні, зачытаным у судзе, прызнаў сяброўства ва ўльтраправых групах «Action Zealandia» і «Dominion Movement», хоць і адмаўляў іх дачыненне да тэрарызму.
Суд прызнаў яго вінаватым, від пакарання будзе абвешчаны ў найбліжэйшыя дні.
Гэтая справа стала другой у гісторыі краіны ў абвінавачанні ў шпіянажы пасля таго, як у 1975 годзе былы дзяржслужбоўца быў апраўданы. Цяпер жа салдату пагражае турэмнае зняволенне паводле шэрагу артыкулаў, уключаючы спробу шпіянажу, несанкцыянаваны доступ да камп'ютарных сістэмаў і захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.