«Мядзведзеў не верыў, што гарэлка да дабра не давядзе»
4- 2.08.2025, 10:08
- 7,006
У Кіеве адрэагавалі на пастанову Трампа аб перакідцы атамных падлодак ЗША.
Расея разумее толькі палітыку міру праз сілу. Пра гэта напісаў у Telegram кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
«А [намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрый] Мядзведзеў, відавочна,не верыў, што гарэлка да дабра не давядзе», — коратка адзначыў ён.
Адзначым, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля правакацыйных заяў былога прэзідэнта Расеі аб магчымым выкарыстанні ядзернай зброі загадаў размясціць дзве атамныя падводныя лодкі «ў адпаведных раёнах».
Дзе менавіта Штаты размесцяць атамныя субмарыны, пакуль не ясна.
Мядзведзеў пагражаў Штатам перспектывай вайны праз ультыматум Трампа з нагоды тэрмінаў спынення вайны з Украінай. Мядзведзеў мяркуе, што» «Расея — не Ізраіль і нават не Іран», таму пагрозы набліжаюць імаверную вайну паміж краінамі.
У адказ 30 ліпеня Трамп параіў Мядзведзеву «прытрымаць язык за зубамі і не ступаць на вельмі небяспечную тэрыторыю». Экс-прэзідэнт РФ успомніў пра «мёртвую руку», савецкую аўтаматызаваную сістэму кіравання ядзерным ударам у адказ.