The Times: Трамп накіраваў ядзерныя падлодкі бліжэй да Расеі з двайной мэтай
7- 2.08.2025, 12:39
- 12,860
Галоўны адрасат паслання - зусім не Мядзведзеў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што ён адпраўляе дзве атамныя падводныя лодкі ў «адпаведныя рэгіёны» ў адказ на правакацыі Масквы. Як піша The Times, гэтая заява не з'яўляецца незвычайнай у кантэксце бяспекі, паколькі падводныя лодкі ЗША рэгулярна перамяшчаюцца ў раёны, блізкія да Расеі, асабліва ў перыяды падвышанай напружанасці.
Аднак незвычайным з'яўляецца сам факт гэтай заявы, які мае дзве мэты:
прадэманстраваць, што Трамп - чалавек дзеяння, і паслаць сігнал расейскаму лідару Уладзіміру Пуціну.
"Дзеянне важнае для Трампа як для самога эфектнага прэзідэнта сучаснасці, чый стыль, які ўжо стаў звыклым, палягае ў тым, каб смела адказваць на правакацыі”, - адзначае выданне.
У артыкуле падкрэсліваецца, што, хоць Трамп фактычна адказваў на пагрозы былога прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева, але зусім не Мядзведзеў з'яўляецца сапраўдным адрасатам гэтага паведамлення.
"Гэта прэзідэнт Пуцін, якога Трамп усё часцей крытыкуе, але па-ранейшаму баіцца раздражняць наўпрост, таму што ўсё яшчэ верыць у іх сяброўства і добрыя працоўныя стасункі. Гэта зразумела, таму што пост Мядзведзева быў апублікаваны ў панядзелак, а Пуцін адхіліў мірны ультыматум Трампа прыкладна за гадзіну да ягонага допісу ў пятніцу".
Пры гэтым, паказвае The Times, Трамп уважае сябе за дасведчанага перамоўніка, бо яго згадка пра «ядзерныя падводныя лодкі» была расплывістай, каб ахапіць розныя тыпы суднаў.
Хоць у амерыканцаў ёсць 71 атамная падводная лодка, 14 з іх - гэта караблі класа «Агаё» з балістычнымі ракетамі, здольныя несці да 20 ракет «Трайдэнт II», якія могуць быць абсталяваныя ядзернымі боегалоўкамі. Ад васьмі да дзесяці з гэтых падводных лодак з ядзерным узбраеннем у кожны момант часу патрулююць воды ва ўсім свеце.
«Белы дом мяркуе, што Пуцін зразумее, што «падводная дыпламатыя» Трампа не з'яўляецца правакацыяй — місія флоту палягае ў стрымліванні, а не ў нанясенні першага ўдару — а з'яўляецца папярэджаннем аб тым, што Трамп не хоча, каб адзіны допіс Мядзведзева сігналізаваў аб вяртанні да ядзернага бразгання зброяй», - піша The Times.