22 снежня 2025, панядзелак, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баец УСУ: Пад Пакроўскам акупанты штурмуюць як «зомбі»

2
Баец УСУ: Пад Пакроўскам акупанты штурмуюць як «зомбі»

Камандаванне адпраўляе іх на пустыя пазіцыі.

На Пакроўскім кірунку вораг гіне, але спрабуе прасоўвацца далей коштам велізарных страт у жывой сіле. Пра гэта заявіў Павел Гваздзенка, намеснік камандзіра Асобнага атрада беспілотных сістэм спецыяльнага прызначэння «Тайфун» НГУ ў эфіры «КИЕВ24».

«Вельмі гарачая абстаноўка. Вораг абсалютна не шкадуе сіл і сродкаў. Вялікая колькасць ворага, жывой сілы асабліва, актыўна вядзе наступальныя дзеянні. Нашы сілы абароны эфектыўна гэтаму процідзейнічаюць. Вораг гіне, але прасоўваецца далей, выкарыстоўваючы ўсё больш жывой сілы», - адзначыў Гваздзенка.

Вайсковец адзначыў, што прычыны безупыннага руху расейцаў наперад у тактыцы «зомбі» крыюцца ў дзеянні варожай прапаганды. Паводле ягоных слоў, расейская прапаганда на сваіх рэсурсах выкладвае інфармацыю аб тым, што Расея захапіла пэўныя населеныя пункты і пазіцыі, таму акупанты перакананыя, што ідуць на пазіцыі, дзе ўжо няма ўкраінскіх сіл.

"Сапраўды, вялікая шчыльнасць варожага агню і наступальных дзеянняў. Вельмі складаная сітуацыя", - дадаў Гвазденка, кажучы аб Пакроўскім кірунку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках